Шаноўныя сябры!
Вітаем вас на сайце сеткі крамаў “АДЗЕННЕ second-hand”!
“МЫ РОБІМ ЛЕПШАЕ ДАСТУПНЫМ!” – такі слоган вы можаце заўважыць на нашым лагатыпе. Не вельмі складаны слоган, даволі простыя словы, але ён у значнай ступені адлюстроўвае сутнасць справы, якую мы робім.
“МЫ РОБІМ ЛЕПШАЕ ДАСТУПНЫМ!” - таму, што аддаем перавагу якасці тавару, адпаведнасці сучаснай модзе, наяўнасці вядомых брэндаў.
Нашыя пастаўшчыкі - гэта найбуйнейшыя фабрыкі па пераапрацоўцы аддзення, сабранага ў самых заможных краінах Еўропы – Нідэрландах, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Італіі. Шлях тавару ад моманта збору да нашае крамы доўжыцца, як правіла, не больш месяца (у адрозненні ад адзення “сток”, якое складаецца з нераспраданага тавару мінулых гадоў, ці з завадскога браку).
Трэба адзначыць, што індустрыя “second-hand”, узнікшая ў Еўропе на пачатку шасцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, апроч іншага накіравана на вырашэнне праблемы ашчаднага стаўлення да прыродных ды энергетычных рэсурсаў планеты, бо дазваляе ўключыць у абарот рэчы цалкам годныя для спажываньня, замест таго, каб бясконца нарошчваць вытворчасць новых. Такім чынам, прадаючы і купляючы адзенне “secоnd-hand”, можна на сто адсоткаў абгрунтавана лічыць сябе датычным да справы захавання навакольнага асяродзя.
Дарэчы, усё адзенне, якое ўвозіцца ў нашу краіну, праходзіць санітарную апрацоўку згодна з патрабаваннямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца эпідэмічна бяспечным.
Апроч таго, індустрыя “second-hand” мае непасрэднае дачыненне да сусветных дабрачынных праектаў. Справа ў тым, што ў Еўропе збор адзення ладзяць буйныя дабрачынныя арганізацыі. Але ж гэтым арганізацыям для фінансавання сваіх дабрачынных праектаў патрэбна не адзенне, ім патрэбны грошы! Таму сабранае адзенне прадаецца спецыялізаваным фабрыкам для пераапрацоўкі і продажу далей. Лепшую частку купляем мы, тое, што пагорш, прадаецца ў краіны Афрыкі. Такім чынам, нашыя крамы без перабольшвання – апошняе і неабходнае звяно ў ланцужку дабрачыннасці.
“МЫ РОБІМ ЛЕПШАЕ ДАСТУПНЫМ!” – таму што наша праца накіравана не на ўстанаўленне як мага больш высокіх цэнаў, а на хуткі абарот.
Адсюль трохтыднёвы цыкл працы крамаў. У першы ды другі тыдні паступленні новых партый тавару, трэці тыдзень – распродаж са зніжкамі ад дваццаці да шасцідзесяці адсоткаў!
“МЫ РОБІМ ЛЕПШАЕ ДАСТУПНЫМ!” – таму што, акрамя якасці тавару, мы надаем вялікую ўвагу знешнему выгляду нашых крамаў, дызайну інтэр’ераў, прыемным дробязям.
Мы імкнемся працаваць так, каб кожны наведвальнік нашых крамаў адчуў сябе зручна і камфортна. У нас арганізована сістэма прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы гандлю. Мы маем за мэту рабіць наш сэрвіс усе больш якасным, адпаведным сучасным стандартам.
Мы насамрэч намагаемся ладзіць нашу справу годна ды прыгожа , бо інакш проста не цікава!
Напэўна, ужо хопіць тэксту… Лепш прыходзьце, глядзіце, набывайце і атрымлівайце задавальненне разам з намі! Чакаем на вас!